У Салігорску збіраюцца правесці мітынг супраць пошлін на аўтамабілі

Яны хочуць правесці масавае мерапрыемства супраць увядзення дзяржпошліны на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху 2 студзеня 2014-га на стадыёне "Будаўнік". Мяркуецца, што ўдзельнікаў мітынга будзе 200 чалавек. Актывісты ўпэўненыя, што калі чыноўнікі дадуць дазвол на мітынг, людзі прыйдуць.



Паводле слоў салігорскага актывіста Уладзіміра Шылы, арганізатары акцыі хочуць звярнуць увагу ўладаў на несправядлівы характар новай дзяржаўнай пошліны, інфармуе БелаПАН.



Нагадаем, 16 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект, які ўводзіць дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Пошліна будзе спаганяцца з усіх уладальнікаў аўтамабіляў, як фізічных, так і юрыдычных асоб. Льготы пры спагнанні пошліны закрануць толькі спецыяльныя транспартныя сродкі для інвалідаў, МНС, хуткай дапамогі і грамадскага транспарту.



Велічыня пошліны будзе дыферэнцыраваная ў залежнасці ад выгляду і масы транспартнага сродку. Яе памер складзе ад 3 да 25 базавых велічынь (1 базавая — 130 тысяч рублёў), у тым ліку для фізічных асоб на легкавыя аўтамабілі — ад 3 да 10 базавых велічынь. Прадугледжана самастойная выплата пошліны да моманту праходжання тэхагляду. Запланаваныя даходы ад збірання пошліны складуць 1,6 трлн рублёў. Гэтыя сродкі будуць размеркаваныя пароўну паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі і накіраваныя на рамонт і будаўніцтва аўтадарог.

Лазавік: Петыцыя аўтамабілістаў не мае юрыдычнай сілы
 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі