У самалёта "Белавія" лопнула кола — "Авіятаршчына"

Рэйс самалёта "Белавія"

Рэйс самалёта "Белавія" / Flightradar24

Увечары 1 лістапада самалёт Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі "Белавія" заблакаваў узлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, бо ў яго лопнула кола. Як піша тг-канал пра расійскую грамадзянскую авіяцыю "Авіятаршчына", рэйс прыбыў са Стамбула.

Крыніца выдання ўдакладніла, што пнеўматык кола лопнуў яшчэ пры ўзлёце: на ўзлётнай паласе ў аэрапорце Стамбула пасля вылету беларускага самалёта знайшлі кавалкі гумы. Кампанія "Белавія" пацвердзіла, што паведамленне пра пашкоджанне шасі экіпаж прыняў пасля вылету і прыняў рашэнне накіроўвацца ў пункт прызначэння.

Перад пасадкай у Мінску борт прайшоў над паласой на вышыні 275 метраў, зрабіў некалькі кругоў у зоне чакання, пасля чаго змог прызямліцца. Ні пасажыры, ні экіпаж не пацярпелі.

"Самалёт страціў здольнасць самастойна рухацца і не змог вызваліць паласу сваім ходам. Усіх пасажыраў давялося эвакуяваць у аэравакзал. У выніку інцыдэнту і блакавання УПП з Мінска не мог вылецець у Маскву самалёт "Победы". Таксама іншаму паветранаму судну давялося сысці на запасны аэрадром у Гомель", — піша "Авіятаршчына".

Толькі праз паўтары гадзіны пасля пасадкі самалёта са Стамбула мінскі аэрапорт аднавіў адпраўленне і прыбыццё рэйсаў у штатным рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі