У Самаркандзе пачалася цырымонія развітання з прэзідэнтам Карымавым

У Самаркандзе пачалася цырымонія развітання з прэзідэнтам Карымавым

У Самаркандзе пачалася жалобная цырымонія развітання з прэзідэнтам Узбекістана Ісламам Карымавым. Як перадае ВВС, яна праходзіць у самаркандскай рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы, на малой радзіме памерлага лідара.

Цырымонію адкрыў прэм’ер-міністр Узбекістана Шаукат Мірзіёеў, якога называюць найбольш верагодным пераемнікам Карымава.

Беларусь на жалобным мерапрыемстве прадстаўляе прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Паводле афіцыйнага паведамлення, Іслам Карымаў памёр 2 верасня ад інсульту. Яму было 78 гадоў і ён кіраваў Узбекістанам болей за чвэрць стагоддзя.

У краіне абвешчаная трохдзённая жалоба.

Чуткі пра смерць Карымава з’явіліся яшчэ ў мінулую надзелю, калі было абвешчана пра яго шпіталізацыю. 31 жніўня былі адмененыя ўрачыстыя імпрэзы з нагоды Дня незалежнасці Узбекістана, а ў чацвер 1 верасня ў Самаркандзе пачаліся загадкавыя падрыхтоўчыя працы, якія назіральнікі звязвалі з хуткім пахаваннем кіраўніка краіны. У пятніцу раніцай урад паведаміў, што Іслам Карымаў у крытычным стане, а ўвечары таго ж дня абвясціў пра яго смерць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі