У Саўбезе ААН абмеркавалі сітуацыю з пасадкай самалёта Ryanair у Беларусі

У Саўбезе ААН абмеркавалі сітуацыю з пасадкай самалёта  Ryanair у Беларусі

У Саўбезе ААН абмеркавалі сітуацыю з пасадкай самалёта  Ryanair у Беларусі, паведамляе euronews.com. Тры пастаянныя чальцы — ЗША, Францыя і Вялікабрытанія — назвалі інцыдэнт "пагрозай еўрапейскай бяспецы" і асудзілі яго. Да іх далучыліся Ірландыя, Нарвегія, Бельгія, Германія і Эстонія. У сумеснай заяве патрабуецца правесці пад кіраўніцтвам Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі ўсебаковае расследаванне. У ёй таксама адзначаецца: "Мы павялічым нашы намаганні, у тым ліку з дапамогай каардынацыі нашых санкцыйных палітык, для таго, каб беларускія ўлады панеслі адказнасць за свае дзеянні".

У заяве змешчаны заклік да вызвалення палітвязняў Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі