У Саўбезе сказалі, што не ўпаўнаважаны каментаваць стан здароўя Лукашэнкі
Пакуль Аляксандр Лукашэнка маўчыць, ідзе абмеркаванне, што будзе пасля яго смерці / Ілюстрацыйнае фота delfi.lt
У дзяржсакратарыяце Саўбеза Беларусі сказалі, што не ўпаўнаважаны каментаваць стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі. Журналістка "Зеркала" звярнулася ў гэтую структуру пад выглядам "занепакоенай грамадзянкі". Афіцыйнай інфармацыі пра Лукашэнку няма шосты дзень. У Саўбезе прызналі, што сітуацыя са станам здароўя Аляксандра Лукашэнкі "ўплывае на бяспеку краіны", аднак каментаваць яе адмовіліся і развіталіся.
Апошні раз Лукашэнка з'яўляўся на публічных мерапрыемствах 9 траўня: у Маскве ён не змог прайсці 300 метраў і яго падвозілі, у Мінску не змог прачытаць тэкст, і "па яго даручэнні" гэта зрабіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Ягоны выступ 14 траўня на Дні сцяга, герба і гімна РБ зачытваў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Па адной з версій, у Аляксандра Лукашэнкі "інфекцыйна-алергічны міякардыт". Ён праходзіць лячэнне. А тым часам СМІ ўжо абмяркоўваюць, што будзе пасля яго смерці. Дэмакратычныя сілы сцвярджаюць, што маюць план на гэты выпадак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.