У Саудаўскай Аравіі ў мячэці адбыўся выбух
Паводле папярэдніх дадзеных загінула каля 10 чалавек, некалькі паранена.
На паўднёвым захадзе Саудаўскай Аравіі ў акрузе Асір, прагрымеў выбух. Паводле папярэдней інфармацыі смяротнік актываваў выбуховую прыладу каля мячэці.
У цяперашні час лік магчымых ахвяр і пацярпелых ўдакладняецца. Мясцовыя СМІ паведамляюць пра дзесяць загінуўшых і некалькіх пацярпелых, паведамляе ВВС.
У сярэдзіне ліпеня ў сталіцы Эр-Рыядзе каля паліцэйскага паста прагрымеў выбух, калі праваахоўныя органы паспрабавалі спыніць машыну, начыненую выбухоўкай.
Яшчэ некалькі выбухаў прагрымелі ў траўні ў мячэцях на ўсходзе краіне. У выніку загінулі больш за 20 чалавек.
Фота: hronika.info