У Саудаўскай Аравіі за майку “Барселоны” пагражае буйны штраф і турма
У Саудаўскай Аравіі на нашэнне майкі футбольнага клуба “Барселона” цяпер пагражае штраф у 135 тысяч еўра і турма тэрмінам да 15 год. Такая норма ўведзеная ўладамі краіны пасля разрыву дыпламатычных стасункаў з Катарам — паводле заканадаўства, цяпер нельга насіць майкі з лагатыпам Qatar Airways, спонсара знакамітага футбольнага клуба.
Забарона таксама можа распаўсюдзіцца на ААЭ, Егіпет, Йемен і Бахрэйн. Пры гэтым на форме “Барселоны” з наступнага сезона і цягам чатырох год будзе ўжо іншая рэклама — замест лагатыпа Qatar Airways там з’явіцца эмблема японскай анлайн-крамы Rakuten, паведамляе by.tribuna са спасылкай на замежныя СМІ.
Раней Саудаўская Аравія, Бахрэйн, ААЭ і Егіпет разарвалі дыпламатычныя стасункі з Катарам і абвінавацілі яго ў падтрымцы тэрарыстычных арганізацый.