У “СБ. Беларусь сегодня” прадставілі новага галоўнага рэдактара (фотафакт)

У “СБ. Беларусь сегодня” прадставілі новага галоўнага рэдактара (фотафакт)

У аўторак у рэдакцыі “СБ. Беларусь сегодня” прадставілі новага галоўнага рэдактара. Дзмітрый Жук, які з 2003-га быў гендырэктарам “Беларускага тэлеграфнага агенцтва” (БЕЛТА), змяніў на гэтай пасадзе Паўла Якубовіча. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка.

У рэдакцыі Жука прадстаўляла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Яна назвала Якубовіча “карыфеем”, адзначыла, што да яго з глыбокай павагай адносіцца кіраўніцтва краіны. Што да новага галоўнага рэдактара, дык Качанава падкрэсліла: сваёй адданай працай ён “варты такой высокай пасады”.

Дзмітрый Жук паабяцаў, што ўсё добрае, што было напрацавана, створана ў “СБ”, будзе захавана. Але ў той жа час трэба рухацца наперад. Жук хоча, каб выданне было “з разынкай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі