У сеціва выцяклі ваенныя дакументы ЗША. Амерыканскія чыноўнікі падазраюць Расію

Будынак Пентагона / Reuters
Будынак Пентагона / Reuters

У сеціве з'явіліся сакрэтныя вайсковыя дакументы ЗША, піша The New York Times. Сярод іншага ў сліве частковы здымак вайны ва Украіне месячнай даўнасці.

Першапачатковая партыя дакументаў, распаўсюджаная ў тым ліку ў Twitter і Telegram, датаваная 1 сакавіка і мае грыфы "Сакрэтна" і "Цалкам сакрэтна". Пазней у сацыяльных сетках з'явілася яшчэ адна партыя, у якой падрабязна апісваліся сакрэты нацыянальнай бяспекі ЗША, якія тычацца Украіны, Блізкага Усходу і Кітая.

За гэтым, верагодна, стаіць Расія ці прарасійскія элементы, паведамілі агенцтву Reuters тры амерыканскія чыноўнікі. Дакументы, відаць, былі змененыя, каб паменшыць колькасць ахвяр, панесеных расійскімі войскамі, заявілі афіцыйныя асобы ЗША. Яны размаўлялі з журналістамі на ўмовах ананімнасці і адмовіліся падрабязна абмяркоўваць дакументы.

Міністэрства юстыцыі ЗША заявіла, што звязалася з Міністэрствам абароны і пачало расследаванне ўцечкі.

Нам вядома пра паведамленні ў сацыяльных сетках, і Міністэрства абароны вывучае гэтае пытанне, — заявіла афіцыйная прадстаўніца Пентагона Сабрына Сінгх.

Прадстаўнік ЦРУ заявіў, што агенцтву таксама вядома пра гэтыя паведамленні, і яно вывучае прэтэнзіі.

У адным са злітых дакументаў гаворыцца, што з моманту ўварвання Расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года было забіта ад 16 000 да 17 500 расійскіх вайскоўцаў. Злучаныя Штаты лічаць, што рэальная лічба нашмат вышэйшая і складае каля 200 000 забітых і параненых расіян, заявілі афіцыйныя асобы.

Дарадца кіраўніка Офіса Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк напісаў у Twitter, што дакументы ў зліве — падробка. Ён лічыць, што гэта кампанія Крамля па зрыву ўкраінскага контрнаступлення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі