У сераду ў Беларусі будзе 2 градусы цяпла, месцамі туман і галалёд
Днём месцамі па рэспубліцы чакаецца туман і галалёд / drogichin.by
У сераду, 17 лістапада, у Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі, істотных ападкаў не прагназуецца, паведамляюць сіноптыкі.
Уначы будзе 5-8 градусаў са знакам "мінус", днём месцамі па рэспубліцы чакаецца туман і галалёд, вецер будзе паўднёвы, 4-9 м/с.
Дзённая тэмпература на большай частцы тэрыторыі краіны складзе ад 0 да 2 градусаў. Цяплей будзе толькі на захадзе краіны. У Брэсце чакаецца 4-6 градусаў цяпла, у Гродна — 3-5 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.