У сераду ў Беларусі чакаецца да 23 градусаў цяпла

У сераду ў Беларусі чакаецца да 23 градусаў цяпла

У сераду, 4 траўня, амаль па ўсёй Беларусі ў дзённыя гадзіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Уначы і раніцай будзе туман. Вецер чакаецца няўстойлівы, 2-7 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі 14 метраў.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, уначы будзе 5-11 градусаў са знакам плюс, удзень — 17-23 цяпла.

У чацвер дажджы і навальніцы прагназуюцца месцамі. У начныя гадзіны будзе 3-19 градусаў, удзень — 14-21 градус вышэй за нуль. У выхадныя дні на большай частцы нашай краіны будзе пераважна без ападкаў, кароткачасовыя дажджы, навальніцы магчымыя на поўдні. Тэмпература паветра ўначы — 4-11 градусаў са знакам плюс, удзень — плюс 16-23.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі