У Севастопалі затрымалі камандуючага ВМС Украіны Сяргея Гайдука
Расійскія СМІ паведамляюць, што камандуючага Ваенна-марскімі сіламі "часова затрымала" пракуратура горада Севастопаля, бо "да яго ёсць пытанні".
У пракуратуры кажуць, што Гайдук нібыта "трансляваў у вайсковыя часці Украіны загад, які прыйшоў з Кіева, прымяніць зброю супраць мірных грамадзян", перадае УНІАН.
Нагадаем, што 18 сакавіка Мінабароны Украіны дазволіла сваім часцям у Крыме ўжываць зброю. Гэта адбылося пасля таго, як украінскі прапаршчык загінуў ад нападнікаў, якія штурмавалі тапаграфічны цэнтр Узброеных сілаў Украіны.
Фота — УНІАН