У Шчучыне нарада міліцыянтаў-ідэолагаў пачалася з гімна і малітвы

Праваслаўны святар і міліцыянты

Праваслаўны святар і міліцыянты / dzyannica.by

У Шчучыне ў палацы творчасці дзяцей і моладзі адбылася аператыўная нарада Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Афіцыйна заяўляецца, што падводзіліся вынікі падраздзяленняў кадраў і ідэалагічнай працы ў 2024 годзе. Прысутнічаў намеснік начальніка УУС палкоўнік Сяргей Сыцэвіч, "ідэалагічны і кадравы актыў органаў унутраных спраў Гродзеншчыны".

Мерапрыемства пачалося з гімна РБ, пасля чаго прагучала малітва. Праваслаўны святар Аляксандр Пастэрняк маліўся на сцэне, "каб Гасподзь блаславіў супрацоўнікаў міліцыі ў новым годзе". Ад імя святароў Гродзенскай епархіі ён дзякаваў міліцыянтам "за цеснае і плённае супрацоўніцтва, за дапамогу ў правядзенні рэлігійных мерапрыемстваў" і садзейнічанне ў выхаванні моладзі. А напрыканцы пажадаў прысутным удачы.

"У мінулым годзе асноўныя намаганні нашых падраздзяленняў мы засяродзілі на рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне кадравага ядра", — гаварыў Сыцэвіч пра міліцыю Гродзеншчыны. Іншыя падрабязнасці абмеркаванняў на нарадзе невядомыя. Верагодна, гаворка ішла і пра "электаральную кампанію".

У Шчучыне нарада міліцыянтаў-ідэолагаў пачалася з гімна і малітвы
У Шчучыне нарада міліцыянтаў-ідэолагаў пачалася з гімна і малітвы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі