У шклоўскай калоніі для зняволеных запусцілі курс па WEB-праграмаванні

Заняткі ў шклоўскай калоніі

Заняткі ў шклоўскай калоніі / @MAYDAYMog

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Магілёўскага дзяржуніверсітэта запусціў у папраўчай калоніі Шклова адукацыйную праграму па WEB-праграмаванні. Зняволеных вучаць распрацоўваць сайт, піша рэсурс MAYDAY.

Навучанне вядзецца анлайн. Заняткі пачаліся ў канцы сакавіка і працягнуцца да траўня. Курс разлічаны на 40 гадзін. Рэсурс адзначае, што гэта не першая праграма Інстытута павышэння кваліфікацыі МДУ ў калоніі. Раней тут ужо арганізоўвалі дыстанцыйнае навучанне па камп'ютарнай графіцы, вывучалі Photoshop і CorelDraw. Тады 19 асуджаных нават атрымалі даведкі пра навучанне дзяржаўнага ўзору. Што гэта за зняволеныя і хто мае права вучыцца на такіх курсах, рэсурс не ўдакладняе.

Нагадаем, у шклоўскай калоніі цяпер знаходзяцца і дзясяткі палітвязняў. Яна лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі, адзначае рэсурс Нrodna.life і нагадвае, што менавіта там у 2021 годзе загінуў Вітольд Ашурак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі