У Швейцарыі Віктар Лукашэнка назіраў за разгромам датчан расійскімі хакеістамі
Працягваецца візіт першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктара Лукашэнкі, старэйшага сына кіраўніка дзяржавы, у Швейцарыю. Ён ачольвае беларускую дэлегацыю, якая падтрымлівае нашых спартсменаў на III зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях.
Як інфармуе noc.by, 20 студзеня Віктар Лукашэнка сустрэўся з беларускімі спартсменамі. Пасля ён назіраў за розыгрышам медалёў у шорт-трэку, наведаў хакейны матч, у якім расіяне разграмілі з лікам 9:0 датчан.
Віктар Лукашэнка пачаў працаваць у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі вясной мінулага года. Спачатку ён выконваў абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК, сумяшчаў гэтыя абавязкі з працай на пасадзе памочніка кіраўніка дзяржавы па нацбяспецы. У лістападзе 2019-га ён быў абраны на пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.