У Слоніме адзначылі 100-я ўгодкі мясцовага перыядычнага друку
У Слоніме адзначылі 100-я ўгодкі мясцовага перыядычнага друку. Як піша краязнаўчы бюлетэнь "Слонімскі край", першая газета выйшла вясной 1916 года. Гэта было гумарыстычнае выданне на нямецкай мове — “Der Schara — Lurch” (“Шчараўская Жаба”). За сто гадоў на Слонімшчыне выходзіла больш за 100 газет, часопісаў і самвыдатаўскіх бюлетэняў.
Да юбілею ў Мінску выйшла кніга "Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны. 1916 — 2016", напісаная слонімскімі гісторыкамі.