У Слуцку карову прадаюць пад выглядам каня (фота)
Незвычайную цацку можна набыць у беларускім райцэнтры.
Фотаздымак яе апублікавала газета "Інфа-кур'ер". Цацачная карова, вырабленая ў Кітаі, прадаецца пад найменнем "конік". Што цікава, цэтлік з памылкай зроблены не ў Кітаі, а ўжо ў самім Слуцку.
Фота — kurjer.info