У Слуцку тратуар сышоў з-пад ног прахожай — яна правалілася ў глыбокую яму
Рабочы, які прыехаў рамантаваць тратуар, таксама праваліўся / kurjer.info
У яме глыбінёй у метр апынулася жыхарка Слуцка Ала, калі ішла раніцай у пятніцу на працу. У яе пад нагамі праваліўся тратуар, выкладзены пліткай, паведамляе выданне "Кур'ер-Інфа".
Выбрацца ёй дапамагла маладая жанчына, якая па гэтым жа тратуары вяла дзіця ў дзіцячы сад.
"Добра, што я, а калі б дзіця правалілася?" — кажа Ала.
На працу яна дабралася ў брудных рэчах, і там пераапранулася ў вопратку, якую ёй пазычылі калегі. Затым жанчына паведамілі пра інцыдэнт камунальнікам.
Рамонтнікі, якія прыбылі на месца, таксама ледзь не пацярпелі. Калі адзін з рабочых пачаў выцягваць з ямы тратуарную плітку, у яго пад нагой правалілася зямля.
Правал адбыўся праз работы на суседнім участку, выказалі здагадку рабочыя. Супрацоўнікі "Водаканала" ліквідоўвалі там аварыю. Вада з раскопу і магла падмыць тратуар. Частку тратуара давядзецца зараз разбіраць і ўмацоўваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.