У Смалявічах забіла токам электрамантажніка
Трагічнае здарэнне адбылося 19 верасня ў Смалявічах, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паведамляецца, што два жыхары Маладзечна былі ў камандзіроўцы ў Смалявічах. Яны рабілі рамонт абсталявання ў кабельным калодзежы на адной з гарадскіх вуліц. Падчас працы 36-гадовы мужчына атрымаў удар электрычным токам, ад якога памёр на месцы. Яго 31-гадовы калега шпіталізаваны і знаходзіцца пад наглядам медыкаў.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.
Месца здарэння ў Смалявічах / Прэс-служба Следчага камітэта
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.