У Смалявіцкім раёне ў расіяніна забралі 19 скрыняў гарэлкі

Азнаёміўшыся са змесцівам багажніка, ён выклікаў супрацоўнікаў падатковай інспекцыі Смалявіцкага раёна, піша ex-press.by.



У выніку пазапланавай праверкі высветлілася, што грамадзянін Расіі перавозіў у машыне 580 бутэлек гарэлкі "Белая Бяроза". Гэты алкагольны напой быў выраблены ў пецярбуржскім таварыстве з абмежаванай адказнасцю "Курант". Прычым на бутэльках не было акцызных марак Беларусі.



Падатковая канфіскавалі ўсю гарэлку, ацэненую ў 29 мільёнаў рублёў. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні будзе разглядаць Смалявіцкі раённы суд. Расіяніна чакае яшчэ і немалы грашовы штраф.



Фота — 134.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі