У спісе кандыдатаў у прэзідэнты Украіны засталося 39 чалавек

У спісе кандыдатаў у прэзідэнты Украіны засталося 39 чалавек

У спісе кандыдатаў у прэзідэнты Украіны засталося 39 чалавек. ЦВК скасаваў рэгістрацыю 5 кандыдатаў — журналіста Дзмітрыя Гнапа, дэпутатаў Дзмітрыя Дабрадомава і Яўгена Мураева, мэра Львова Андрэя Садавога і аднаго з камандзіраў сіл спецыяльных аперацый Сяргея Крываноса. 7 сакавіка быў апошні дзень, калі кандыдаты ў прэзідэнты маглі адмовіцца ад удзелу ў выбарах, інфармуе hromadske.ua.

Лідар партыі "Слуга Народу" Уладзімір Зяленскі на сённяшні дзень мае самы высокі рэйтынг. Таксама маюць добрыя шанцы на выхад у другі тур дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка і лідар партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка. Спіс астатніх зарэгістраваных кандыдатаў гл. тут.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне пройдуць 31 сакавіка.

У спісе кандыдатаў у прэзідэнты Украіны засталося 39 чалавек
Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі