У справе акумулятарнага завода арыштавалі двух чыноўнікаў Мінпрыроды

У справе акумулятарнага завода арыштавалі двух чыноўнікаў Мінпрыроды

У справе бізнесоўца Віктара Лемяшэўскага затрыманыя два чыноўнікі Мінпрыроды. Пра гэта журналістам распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае Радыё "Свабода". Па яго словах, чыноўнікі прызналіся ў злачынствах. 

Лемяшэўскі вядомы будаўніцтвам акумулятарнага завода "АйПаўэр" пад Брэстам. Мясцовыя жыхары ад пачатку 2018 года ладзяць пратэсты супраць гэтага будаўніцтва. Прадпрыемства ўжо некалькі разоў не прайшло экалагічную экспертызу і таму не можа пачаць вытворчасць. 

Вакульчык нагадаў, што цяпер справу Лемяшэўскага расследуе пракуратура. Сам бізнесовец знаходзіцца пад вартай. Разам з ім, па словах старшыні КДБ, "яшчэ вельмі шмат людзей затрымана". Усіх іх падазраюць у даванні хабару за вырашэнне разнастайных пытанняў, "у тым ліку і тых, што тычацца будаўніцтва акумулятарнага завода".

Лемяшэўскага затрымалі 1 ліпеня. КДБ завёў на яго адразу некалькі крымінальных спраў — за атрыманне і даванне хабару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі