У спрынтарскай гонцы лепшы з беларускіх біятланістаў быў толькі 27-м

У спрынтарскай гонцы лепшы з беларускіх біятланістаў быў толькі 27-м

17 снежня ў славенскай Паклюцы стартаваў трэці этап Кубка свету па біятлоне, прайшла спрынтарская гонка на 10 км. Яе выйграў немец Сімон Шэмп (на здымку, 23 хвіліны 02,5 сек.), на другім месцы — Оле-Эйнар Б'ёрндален з Нарвегіі (+15,2 сек.), на трэцім — расіянін Яўген Гаранічаў (+25,1 сек.). Усе яны ні разу не прамахнуліся на двух агнявых рубяжах.

Сярод беларускіх біятланістаў лепшы вынік паказаў Аляксандр Дарожка — 27-е месца (+1 хвіліна 17,2 сек., у яго 1 промах). Раман Елятнёў быў 29-м, Дзмітрый Дзюжаў — 40-м, Уладзімір Чапелін — 41-м. Агулам у гонцы ўдзельнічалі 102 спартсмены.

18 снежня пройдзе жаночы спрынт на 7,5 км, пачатак у 16.30.

Фота: biathlonworld.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі