У сталіцы актывістам БСДП адмовілі ў правядзенні сямі пікетаў

У сталіцы актывістам БСДП адмовілі ў правядзенні сямі пікетаў

Мінскія актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) паведамляюць, што мясцовыя чыноўнікі адмовілі ім у правядзенні пікетаў.

У афіцыйных адказах паведамляецца, што адмова звязаная з іншымі мерапрыемствамі, якія мясцовыя ўлады запланавалі правесці ў гэтыя дні ў запланаваны сацыял-дэмакратамі час.

Пікеты мусілі адбыцца 3, 4, 5, 8, 9, 10 і 11 лістапада ў Кіеўскім скверы на пляцоўцы каля фантану. Сацыял-дэмакраты збіраліся прыцягнуць увагу органаў дзяржаўнай улады да пагаршэння сацыяльна-эканамічных умоваў жыцця грамадзян і пастаяннага зніжэння рэальных даходаў насельніцтва ва ўмовах росту коштаў на тавары і паслугі. Таксама яны хацелі звярнуць увагу на адсутнасць структурных рэформаў у палітыцы і эканоміцы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі