У сталіцы эксперыментуюць з прыборкай у жылых дамах

Да таго ж змянілася перыядычнасць прыборкі ў жылых дамах. Пра гэта Еўрарадыё распавёў генеральны дырэктар "Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі" Уладзімір Хадарцэвіч:



"Калі раней мы заходзілі ў дом у пад'езд і рабілі сухое падмятанне штодень, дык зараз — два разы на тыдзень. Быў праведзены аналіз, і мы высветлілі, што дастаткова двойчы якасна падмятаць пад'езд і гэтага дастаткова, згодна з санітарнымі нормамі па Мінску. Таксама змянілася перыядычнасць вільготнай прыборкі. Зменшыўся аб'ем прац — зменшылася колькасць людзей, якія выконваюць гэтую працу".



Па словах чыноўніка, колькасць нараканняў на прыборку дамоў у сталіцы знізілася на 14%.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі