У Стаўбцоўскім райвыканкаме абмеркавалі сітуацыю з п'янствам і алкагалізмам

Раённая камісія па прафілактыцы п'янства

Раённая камісія па прафілактыцы п'янства / pramen-news.by

У Стаўбцоўскім райвыканкаме абмеркавалі сітуацыю з п'янствам і алкагалізмам. 15 жніўня там сабралася на пасяджэнне раённая камісія па іх прафілактыцы. Разглядаліся прычыны некалькіх няшчасных выпадкаў на прадпрыемствах, дзе "працаўнікі знаходзіліся на вытворчасці ў стане алкагольнага ап'янення". У ААТ "Рубяжэвічы" загінуў чалавек.

Як піша раённая газета, на пасяджэнні агучылі, што ў шэрагу арганізацый "маюць месца выпадкі непраходжання штодзённага прыборнага кантролю на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення на працоўных месцах". Зафіксаваныя і парушэнні па праходжанні абавязковых медыцынскіх аглядаў.

Чыноўнікі прыйшлі да высновы, што на прадпрыемствах для паспяховай працы з людзьмі патрэбны "моцныя ідэолагі". А вось у вёсках сітуацыя нашмат горшая. Райвыканкам прызнае, што спробы працаўладкаваць іх жыхароў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, выніку амаль не даюць.

У Стаўбцоўскім райвыканкаме абмеркавалі сітуацыю з п'янствам і алкагалізмам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі