У Страсбургу Андрэя Кіма ўзнагародзілі Ордэнам свабоды (фота)
У Страсбургу адбыўся Другі Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША. Сёлета яго ўдзельнікі засяродзілі сваю ўвагу як на міжнародных стасунках Беларусі, так і на ўнутраных палітычных праблемах і супярэчнасцях. Форум быў арыентаваны на маладых грамадскіх актывістаў як з Беларусі, так і з беларускай дыяспары замежжа, а таксама на экспертаў з досведам і глыбокімі ведамі аб сітуацыі ў краіне.
Удзельнікі Кангрэсу прынялі некалькі заяваў (у справе палітвязняў і запланаванага будаўніцтва АЭС) і выніковую дэкларацыю. У апошні дзень сустрэчы удзельнікі наведалі Еўрапейскую Раду, Суд па правах чалавека ды іншыя еўраструктуры, сустрэліся з прадстаўнікамі арганізацый Рады Еўропы, ПАСЕ.
Адбылася урачыстая цырымонія узнагароджання моладзевых актывістаў “Ордэнам Свабоды” Андрэя Кіма ды Івана Шылы (які зараз праходзіць службу ў войску). На ёй, у прыватнасці, выступіў спецдакладчык па Беларусі Хрыстас Пургурыдас:
“Я адзін з так званых “старых” чальцоў Рады Еўропы, і мяне працягвае цікавіць беларускае пытанне. Беларускі народ страціў мільёны людзей у барацьбе за дэмакратыю напрацягу ўсёй сваёй гісторыі. А такія людзі, як Андрэй Кім, даказваюць, што супраціў не спыніцца ніколі”.
Андрэй Кім у сваёй прамове засяродзіў увагу на праблеме палітвязняў у Беларусі:
"Усе думалі, што пасля таго як выпусцілі Аляксандра Казуліна і мяне з турмы, больш у Беларусі не будзе палітвязняў, але, на жаль, гэта не так. Арцём Дубскі, Максім Дашук, трое актывістаў і прадпрымальнікаў — новыя палітвязні".