У суботу чакаецца моцны вецер і да 11 градусаў цяпла
У большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы / Ілюстратыўнае фота
У суботу, 6 лістапада, у Беларусі будзе ветрана і дажджліва, максімальная тэмпература паветра складзе 11 градусаў цяпла, паведамляюць сіноптыкі.
У краіне будзе пахмурна з праясненнямі, у большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні, парывамі да 15-18 м/с.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +2 да +7 градусаў, днём слупкі тэрмометраў падымуцца ад +5 да +11 градусаў. У Мінску чакаецца 6-8 градусаў цяпла, Брэсце — 9-11 градусаў, Гродна — 7-9 градусаў, Віцебску і Магілёве — 6-8 градусаў, Гомелі — 8-10 градусаў са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.