У суботу ў Мінску пройдзе святочны навагодні канцэрт арганнай музыкі
10 студзеня ў 19.30 у сталічным Архікафедральным касцёле на плошчы Свабоды пройдзе святочны навагодні канцэрт арганнай музыкі.
У праграме канцэрта творы італьянскіх кампазітараў XVI—XVII стагоддзяў Адрыяна Банк'еры, Ладовіка Гросі да Віядана, нямецкага кампазітара і арганіста XVII стагоддзя Хайнрыха Шуца і інш.
Выканаўцы — арганіст, кандыдат мастацтвазнаўства Уладзімір Неўдах і духавы аркестр у складзе Руслана Курбацкага, Яўгена Місевіча, Сяргея Сямёнава і Аляксея Шаблыкі. Уваход на канцэрт — вольны.
БелаПАН