У судзе ў Кіеве абвінавачаны спрабаваў уцячы з-пад варты, ён загінуў

Каля суда ў Кіеве / t.me/censor_net/
Каля суда ў Кіеве / t.me/censor_net/

5 ліпеня ў судзе ў Кіеве ў Шаўчэнкаўскім раённым судзе абвінавачаны па крымінальнай справе спрабаваў уцячы з-пад варты. Ён зайшоў у прыбіральню, дзе, відаць, яго сябры схавалі выбуховыя прыстасаванні. Зламыснік скарыстаўся імі, пацярпелі два праваахоўнікі (пагрозы для іх жыцця няма). Сам абвінавачаны не змог выйсці з будынка і забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў. У выніку яго знайшлі мёртвым. Мяркуецца, што ён падарваў сябе. 

Як заявіў міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка, згаданы мужчына — гэта Ігар Гумянюк, сябра партыі "Свабода", які абвінавачваўся па справе выбухаў каля сцен Вярхоўнай Рады Украіны 31 жніўня 2015 года (тады загінулі чатыры нацгвардзейцы). Яго павінны былі судзіць.

Кліменка кажа, што Гумянюк на перамовы не ішоў, кідаў выбуховыя прыстасаванні ў сілавікоў. 

У судзе ў Кіеве абвінавачаны спрабаваў уцячы з-пад варты, ён загінуў
Ігар Гумянюк (справа) / t.me/voynareal/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі