У Суджу ўкраінскія вайскоўцы прывезлі гуманітарную дапамогу

Жыхары Суджы

Жыхары Суджы / tsn.ua

У Суджу ўкраінскія вайскоўцы прывезлі гуманітарную дапамогу. Рэпартаж з гэтага горада ў Курскай вобласці РФ паказала ўкраінскае тэлебачанне. У ім распавялі пра жыхароў горада, якія не былі эвакуяваныя расійскімі ўладамі і вымушаныя жыць у падвалах, хаваючыся ад расійскіх абстрэлаў. Як паведамляе tsn.ua, вядома пра 100 чалавек, якія засталіся ў Суджы. Сярод іх ёсць дзеці. Украінцы раздалі ім ежу і ваду.

Расійскі бок дагэтуль не прызнаў, што гэты раённы цэнтр кантралююць украінскія войскі. Аднак 14 жніўня галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі заявіў, што ў Суджы ўкраінскія байцы скончылі "пошук і знішчэнне" праціўніка. Гэта значыць, ліквідавалі супраціўленне расійскіх вайскоўцаў, якія апынуліся там у акружэнні.

Украіна збіраецца адкрыць гуманітарныя калідоры ў Курскай вобласці, якія дазволяць мірным жыхарам эвакуявацца ў бок Украіны ці РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі