У свеце — 2 898 703 захварэлых на каранавірус, больш за 203 000 памерлых
Па дадзеных універсітэта Джона Хопкінса, на раніцу 26 красавіка ў свеце налічваецца 2 898 703 пацверджаных выпадкі каранавірусу. 203 043 чалавекі памерла. Найгоршая сітуацыя па-ранейшаму ў ЗША — лічба хворых на COVID-19 вось-вось дасягне мільёна, больш за 53 тысячы чалавек памерлі, з іх больш за 17 тысяч — у Н'ю-Ёрку.
На другім месцы па колькасці хворых — Іспанія (223 759), далей ідуць Італія (195 351), Францыя (161 644), Германія (156 513) і Вялікабрытанія (149 569). Расія — на дзясятым месцы па колькасці пацверджаных выпадкаў (74 588). Польшча (11 273) — на трыццатым. Беларусь (9 590)— на 34-м месцы. Украіна (8 716) — на 37-м. Літва (1 438) — на 75-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.