У свеце пацвердзіліся больш за 485 выпадкаў свінога грыпу

Лік пацверджаных выпадкаў заражэння вірусам свінога грыпу ў Мексіцы павялічыўся на 52 і дасягнуў 312 чалавек. Ад хваробы ўжо сканалі 12 чалавек. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Мексікі Хасэ Анхель Кардова. На цяперашні час у ЗША таксама пацверджаныя больш за 100 выпадкаў захворвання, у Канадзе — 34, у Іспаніі — 13, у Вялікабрытаніі — 8, у Нямеччыне і Новай Зеландыі — па тры хворыя, у Ізраілі — два. Таксама па адным хворым на свіны грып ёсць у Галандыі, Швейцарыі і Аўстрыі.

Агульны лік пацверджаных выпадкаў гэтага захворвання, падсумоўвае CNN, каля 500.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі