У Светлагорскім раёне прадаюць аэрадром за 25,5 рубля

У Светлагорскім раёне прадаюць аэрадром за 25,5 рубля

У Светлагорскім раёне ўсяго за адну базавую велічыню, якая цяпер складае 25,5 рубля, прадаюць аэрадром для малой авіяцыі. Інфармацыя пра гэты аб’ект змешчаная на пляцоўцы “БУТБ-Маёмасць”, дзе 16 красавіка прызначаныя электронныя таргі.

Паводле інфармацыі, раней з гэтай узлётнай паласы ажыццяўляліся рэгулярныя рэйсы ў Гомель і Мінск. Аб’ект нерухомасці размешчаны ў аграгарадку Чыркавічы. Аэрадром зачынілі ў пачатку 2000-х гадоў і пазней там праводзілі навучанне кіроўцаў і спаборніцтвы па дрэг-рэйсінгу.

Галоўную каштоўнасць уяўляе сабой участак зямлі на 3,2 га. Тэрмін арэнды зямлі — 10 гадоў з магчымасцю працягу. Пераможца электроннага аўкцыёну абавязаны цягам двух гадоў з моманту рэгістрацыі дамовы набыцця аб’екта распачаць на ім прадпрымальніцкую дзейнасць.

Заяўку на ўдзел у электронных таргах можна падаць да 10 красавіка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі