У Светлагорску шукаюць кіроўцу, які знёс 15 метраў бетоннай агароджы

Вінаватага пакуль не знайшлі. На павароце ад крамы “Куфэрак” у бок электрастанцыі невядомы транспартны сродак знёс каля 15 метраў бетонная агароджы і частку садова-агароднага ўчастку, які размяшчаўся за агароджай, інфармуе horads.by.



Кіроўца знік з месца здарэння. Уладальнік участка быў збянтэжаны: па-першае, незразумела, дзе шукаць вінаватага, па-другое, не з першага разу ўдалося растлумачыць сутнасць здарэння ДАІ. Таму машына з інспектарамі ДПС прыбыла толькі пасля другога званка па тэлефоне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі