У Свіслач у Мінску трапілі забруджвальныя рэчывы
Спецыялісты шукаюць вінаватага ў скідзе забруджвальных рэчываў у раку Свіслач у Мінску. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" распавёў начальнік аддзела аператыўнага кантролю па Маскоўскім, Ленінскім і Цэнтральным раёнах Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Сярапін. Эколаг удакладніў, што гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі ў Мінгаркампрыроды.
Звесткі пра забруджванне Свіслачы ў раёне вуліцы Маякоўскага, 83 паступіла ад дзяжурнага супрацоўніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ўвечары 27 лістапада. Спецыялісты паведамілі пра здарэнне ў ДУ "Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя".
Прычына забруджвання яшчэ высвятляецца. На думку Сярапіна, мог адбыцца скід з нейкай будаўнічай пляцоўкі. "У пробах, у прыватнасці, знайшлі амоній, фасфаты, нітрыты. Гэта маглі даць гаспадарча-фекальныя сеткі. Што датычыць нафтапрадуктаў, то яны маглі трапіць у раку з якога-небудзь з транспартных прадпрыемстваў", — удакладніў эколаг.
На месцы скіду паставілі загараджальны бон, каб не дапусціць далейшае забруджванне ракі. На месцы здарэння працавалі 11 машынаў МНС.
Лабараторыя аналітычнага кантролю якасці вод і забруджвання зямель ГУ "Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя" штодня бярэ пробы вады на выпуску, а таксама ў рацэ Свіслачы вышэй і ніжэй выпуску.
Папярэдне месцам меркаванага сціду называецца адрас вуліца Валадзько, 9. Па гэтым адрасе размяшчаецца аўтамыйня.
Цяпер па факце забруджвання працягваецца разбіральніцтва.