У Тбілісі зноў выйшлі на марш супраць закона "аб інаагентах"

Протесты в Грузии

Протесты в Грузии / belsat.eu

Пратэстоўцы рухаліся маршам да плошчы Еўропы з пяці кропак горада. Па папярэдніх ацэнках, у акцыі прынялі ўдзел ад 100 да 200 тысяч чалавек.

На мітынгу, якім завяршыўся марш, выступілі грузінскія актывісты і музыканты. Пратэстоўцаў зноў падтрымала прэзідэнт Саламе Зурабішвілі.

"Нішто і ніхто не зможа спыніць волю гэтага народа", — напісала яна ў X.

Апазіцыя анансавала новую акцыю 12 траўня, яна пройдзе ля будынка парламента Грузіі і працягнецца ўсю ноч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі