У траўні з месцаў зняволення выйшлі 37 палітвязняў
37 палітвязняў выйшлі на волю ў траўні / pixabay.com
Па стане на 6 чэрвеня ў Беларусі налічваецца 1511 палітвязняў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Прычым іх колькасць у краіне павялічваецца штотыдзень, хаця кожны месяц з месцаў зняволення выходзяць некалькі дзясяткаў палітвязняў.
Паводле звестак "Вясны", у траўні 2023-га на волю выйшлі мінімум 37 палітвязняў, з якіх 27 цалкам адбылі свае тэрміны. Яшчэ сямёра былі асуджаныя на "хатнюю хімію" і вызваленыя з СІЗА, а тры палітвязні выйшлі па амністыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.