У Турыне ідзе снег, БАТЭ і "Ювентус" могуць згуляць чырвонымі мячамі

Матч заключнага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў паміж турынскім "Ювентусам" і барысаўскім БАТЭ пройдзе сёння ў Італіі. Пачатак гульні ў 21.45 па беларускім часе. Тым часам, у Турыне працягваюцца моцныя снегапады, тэмпература паветра складае каля нуля градусаў.  Як паведамляе "Прессбол", не выключана, што камандам давядзецца гуляць чырвонымі мячамі. Дарэчы, барысаўчане сёння выйдуць на поле ва ўсім сінім, а футбалісты "Ювентуса" - у "залатых" майках і чорных трусах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі