У Ванкуверы адбылася цырымонія адкрыцця Паралімпійскіх гульняў

Х зімовыя Парлалімпійскія гульні адкрыліся ў Канадзе. Урачыстая цырымонія прайшла ўвечары 12 сакавіка на арэне "Бі Сі Плейс" у Ванкуверы. З 13 да 21 сакавіка больш за 500 спартсменаў-інвалідаў з 43 краін разыграюць 64 камплекты ўзнагародаў у пяці відах спорту: горных лыжах, біятлоне, лыжных гонках, хакеі і керлінгу. Найбольш шматлікая зборная ў ЗША — 50 спартсменаў. Беларуская зборная складаецца з 9 чалавек, яна паўдзельнічае ў біятлоне і лыжных гонках, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі