У Варшаве з-за Лукашэнкі будуць пікетаваць літоўскую амбасаду
14 кастрычніка беларусы зладзяць акцыю пратэсту каля дыппрадстаўніцтва Літвы.
Гэтым самым яны хочуць выказаць сваё стаўленне да рашэння ўладаў краіны накіраваць міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса да Аляксандра Лукашэнка з запрашэннем на саміт “Усходняга партнёрства” у Вільні.
Акрамя таго беларускія актывісты збіраюцца патрабаваць у літоўскіх уладаў падтрымкі ў справе вызвалення беларускіх палітзняволеных.
Нагадаем, што кіраўнік МЗС Літвы сустрэнецца з Лукашэнкам, каб перадаць яму запрашэнне для прадстаўніка Беларусі ўзяць удзел у саміце краін “Усходняга партнёрства” Еўрасаюзу. Ніякае прозвішча ў запрашэнне ўпісанае не будзе.
Мерапрыемства пройдзе 28-29 лістапада ў Вільні.