У Венесуэле працягваюцца пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў
Пратэсты ў Венесуэле
У Венесуэле працягваюцца пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Напярэдадні дзейнага прэзідэнта Нікаласа Мадуру цэнтрвыбаркам аб'явіў іх пераможцам. Ён ва ўладзе ўжо больш за дзесяцігоддзе, мае падтрымку сілавікоў.
Апазіцыя з такім вынікам выбараў не згодная. Паводле апытанняў, яе прадстаўнік Эдмунда Гансалес упэўнена перамагаў. Аднак цэнтрвыбаркам агучыў, што ў яго толькі 44% (а ў Мадуры больш за 51%). Апазіцыйная лідарка Марыя Карына Мачада, якую ўлады не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах, заявіла, што самастойны пералік галасоў паказвае ўпэўненую перамогу Гансалеса. Апазіцыя мае копіі 73% пратаколаў з выбарчых участкаў.
Апазіцыйныя лідары не заклікалі да пратэстаў, але яны пачаліся стыхійна: і ў Каракасе, і ў рэгіёнах. Спачатку гэта былі мірныя акцыі. Але пасля адбыліся сутыкненні з паліцыяй і вайскоўцамі. Сілавікі разганяюць вулічныя акцыі вадамётамі, пластыкавымі кулямі і слёзацечным газам. Пратэстоўцы адказваюць каменнем і бутэлькамі з гаручай сумессю. Яны паляць партрэты Нікаласа Мадуры, зносяць помнікі былому прэзідэнту Уга Чавесу. Мадура адмаўляе абвінавачванні ў падтасоўцы вынікаў выбараў. Паводле яго слоў, пратэсты супраць яго "перавыбрання" — гэта "спроба перавароту", паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Tenemos en nuestras manos las actas que demuestran nuestro triunfo histórico, categórico y matemáticamente irreversible.
— Edmundo González (@EdmundoGU) July 30, 2024
Agradezco profundamente a la comunidad internacional por su solidaridad y apoyo en estos momentos cruciales.
Venezuela desea paz y el reconocimiento a la… pic.twitter.com/ULwGceHZ1T
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.