У Верхнядзвінску ўзарвалі стары кінатэатр (відэа)
У Верхнядзвінску супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях метанакіраваным выбухам знеслі стары будынак кінатэатра. Як паведамляецца, будынак не выкарыстоўваўся з 2008 года і знаходзіўся ў аварыйным стане. Ён уяўляў небяспеку для жыцця і здароўя людзей. Таму мясцовыя ўлады звярнуліся па дапамогу да службаў МНС.
Выбух правялі супрацоўнікі пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада "Віцязь". Дарэчы, за сёлета яны правялі ўжо дэмантаж шасці аб'ектаў. Гэта збудаванні футравага завода, аварыйная воданапорная вежа ў пасёлку Руба, дэмантаж жалезабетонных канструкцый былога пясочнага завода ў Аршанскім раёне, сіласныя вежа 1930 года пабудовы ў вёсцы Экімань Полацкага раёна.