У Веткаўскім раёне мост не вытрымаў цяжар грузавіка

На месцы здарэння / vetkagolos.by
На месцы здарэння / vetkagolos.by

У аграгарадку Навасёлкі ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці мост не вытрымаў цяжар грузавіка — праламалася адна з пліт перакрыцця. Як піша газета "Голас Веткаўшчыны", здарэнне адбылося ўначы 28 чэрвеня. Рух быў заблакаваны, транспарт адпраўляюць у аб'езд (акрамя спецтранспарту). Каб "эвакуяваць" фуру, з Гомеля выклікалі магутны кран. Мяркуецца, што наступствы аварыі ўдасца ліквідаваць на працягу сутак.

Згаданы мост знаходзіўся на рамонце.

Сітуацыю з мостам у сераду разглядала камісія па надзвычайных сітуацыях у Веткаўскім райвыканкаме. Яна паставілі задачу "максімальна аператыўна аднавіць рух".

Праблема з мастамі ў Беларусі вельмі актуальная. На іх рамонт не хапае сродкаў, а атрымаць іх на Захадзе, як рабілі раней, немагчыма з-за санкцый.

У Веткаўскім раёне мост не вытрымаў цяжар грузавіка
vetkagolos.by
У Веткаўскім раёне мост не вытрымаў цяжар грузавіка
У Веткаўскім раёне мост не вытрымаў цяжар грузавіка
vk.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі