У Віцебскай вобласці злодзеі кралі дызпаліва з нафтапрадуктаправодаў

У Віцебскай вобласці злодзеі кралі дызпаліва з нафтапрадуктаправодаў

Дзве злачынныя групы, які займаліся крадзяжом дызпаліва з нафтапрадуктаправодаў, затрыманыя ў Віцебскай вобласці. Паводле інфармацыі тэлеканала АНТ, зламыснікі рабілі ўрэзкі ў магістралі і пампавалі адтуль нафтапрадукты. Да трубы рабіўся замаскіраваны падкоп, а да ўрэзкі прымацоўвалі шланг высокага ціску, даўжыня якога магла дасягаць некалькіх кіламетраў.

Злівам паліва зламыснікі займаліся каля двух гадоў. Яны таксама набывалі закінутыя дамы непадалёк ад нафтапрадуктаправодаў і рабілі там склады паліва. Прадпрыімлівых грамадзян затрымалі з палічнымі, адзін з арганізатараў цяпер у вышуку.

Па інфармацыі віцебскіх праваахоўнікаў, за год зламыснікі зарабілі на такім бізнэсе каля 200 тысяч долараў. Арыштаваная іх маёмасць — 15 машын, дамы і катэджы. Цяпер фігурантам справы пагражае да 12 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

Фота: neftegaz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі