У Віцебскім раёне мужчына зваліўся ў 12-метровы калодзеж і зламаў нагу
У Віцебскім раёне 51-гадовы мужчына зваліўся ў 12-метровы калодзеж і зламаў нагу. Здарэнне адбылося 2 верасня ў вёсцы Гараднянскі Мох. Як інфармуе прэс-служба МНС, ён капаў калодзеж на прыватным падворку, калі адбыўся абрыў вяроўкі. Ратавальнікі даставалі пацярпелага з дапамогай спецыяльнага абсталявання. Мужчыну перадалі медыкам.
Нагадаем, у ліпені ў вёсцы Гервелі Валожынскага раёна 26-гадовы хлопец капаў пітны калодзеж, глыбіня якога складала 25 метраў. Раптам на яго абрынуўся грунт. Дастаць цела ўдалося толькі праз шэсць дзён.
Фота: МНС