У Віцебску будуць судзіць работніка разліковага цэнтра за зліў дадзеных

Жыхара Віцебска абвінавацілі сярод іншага ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем​ / sk.gov.by
Жыхара Віцебска абвінавацілі сярод іншага ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем​ / sk.gov.by

Абвінавачванне па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ прад'яўлена работніку разлікова-касавага цэнтра ў Віцебску, паведамляе Следчы камітэт Беларусі. За тры гады ён скапіяваў з інфармацыйнай сістэмы персанальныя звесткі амаль 1,5 мільёна чалавек.

З ліпеня 2020 года да затрымання ў лістападзе 2021 года ён публікаваў "у экстрэмісцкіх Telegram-каналах і чатах інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальных звестках праваахоўнікаў, службовых асоб і іх сваякоў", патлумачылі сутнасць абвінавачванняў у СК. Акрамя таго, паводле версіі следчых, мужчына "заклікаў здзяйсняць гвалтоўныя дзеянні" ў дачыненні да сілавікоў і чыноўнікаў і да актыўнага ўдзелу ў масавых беспарадках. Яго таксама абвінавачваюць у абразе прэзідэнта і прадстаўніка ўлады, а яшчэ ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем і навучанні асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках.

Мужчына знаходзіцца пад вартай. У СК удакладнілі, што расследаванне завершана і матэрыялы справы ўжо перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі