У Віцебску дзве 20-гадовыя студэнткі трапілі пад аўтамабіль (фота)
У Віцебску дзве 20-гадовыя студэнткі трапілі пад аўтамабіль Citroën Berlingo. Здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны ў пятніцу, 16 кастрычніка, на вуліцы Праўды. Дзяўчаты пераходзілі вуліцу побач з пешаходным пераходам. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці, пасля сутыкнення пікап (ім кіраваў 42-гадовы мужчына) працягнуў пацярпелых некалькі метраў. Пацярпелыя атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі. Праводзіцца разбіральніцтва.
Фота: news.vitebsk.cc