У Віцебску гарэў інтэрнат, эвакуявалі 23 чалавек (фота)
Здарэнне адбылося ўначы 6 жніўня. Пажар узнік у пакоі інтэрната домабудаўнічага камбіната на вуліцы Чкалава.
Як паведамляе прэс-служба МНС, 29-гадовага кватэраздымшчыка ў той момант на месцы не было — тыдзень таму ён паехаў у адпачынак. З сёмага, восьмага і дзевятага паверхаў выратавальнікі эвакуявалі больш за два дзясяткі чалавек. Пацярпелых няма.
У выніку пажару былі пашкоджаныя халадзільнік і мікрахвалёўка. Мяркуецца, што ён узнік з-за кароткага замыкання халадзільніка.
Фота — mchs.gov.by