У Віцебску маршрутка збіла 12-гадовую дзяўчынку

У Віцебску маршрутка збіла 12-гадовую дзяўчынку

У Віцебску 14 кастрычніка каля 12.40 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам дзіцяці. Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", на рэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Карла Маркса пад маршрутнае таксі трапіла 12-гадовая школьніца.

За рулём аўтамабіля "Ford Transit" знаходзіўся 32-гадовы віцяблянін. Маршрутка збіла дзяўчынку, калі тая пераходзіла вуліцу па пераходзе на чырвоны сігнал святлафора.

Пры здарэнні школьніца атрымала траўмы і была дастаўленая ў лякарню.

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі